Фота: CEN
Наведнікі храма прыносілі ў ахвяру кракадзілу куранят — верылі, што гэта прыносіць удачу. З цягам часу кракадзіла пачалі карміць цэлымі козамі. Ды кракадзілу тое не прынесла ўдачы, распавядае Yahoo News.
Даглядчык кракадзілаў кажа, што ў храме ведалі пра праблему, але не былі ўпэўненыя ў тым, што рабіць са старажытнай традыцыяй.
Па словах даглядчыка, ад пераядання і атлусцення ў храме памерла ўжо чацвёртая рэптылія, ды тры папярэдніх кракадзілы пакінулі чацвёртаму проста агромністыя запасы ежы.





