У Сетцы з'явілася сакавіцкая фотасесія часопіса «Harper's Bazaar« з Рыянай, якая плавае з марскімі драпежнікамі.
Рыяна зноў пацвердзіла сваю рэпутацыю адважнай дзяўчыны: не кожная знакамітасць пагодзіцца дзеля фотасесіі адправіцца ў госці да акулаў. І тым больш забрацца адной з іх у пашчу.
Гэтыя акулы, вядома, былі не дзікімі: здымкі праходзілі у фларыдскім публічным акварыуме.
Фотасесія была прымеркаваная да 40-гадовага юбілею фільма жахаў «Сківіцы».





