Зямля, спярэшчаная варонкамі, пасля абстрэлаў расійскімі сіламі стратэгічна важнага скрыжавання ў Луганскай вобласці Украіны.
Фота з беспілотніка.
Гэтае скрыжаванне ахоўваў 31-ы блокпост украінскай арміі. Расійскія сілы літаральна спрасавалі тэрыторыю снарадамі, каб захапіць яе.
Траса Т-1303, ці як яе называюць на Луганшчыне — «Бахмутка», стала арэнай жорсткіх баёў паміж тэрарыстамі «ЛНР» і ўкраінскімі вайскоўцамі. «Бахмутка» адкрывае шлях з Луганска на агламерацыю Лісічанск, Севераданецк, Рубежнае, і далей на Крамянную, дзе вядзецца здабыча прыроднага газу.





