У 2015 годзе плануецца скончыць будаўніцтва эксперыментальнай цэментнабетоннай дарогі ў Хоцімскім раёне. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БелТА генеральны дырэктар КУП «Магілёўаблдарбуд» Сяргей Новікаў.
Дарога звяжа Разальмова, вёску дзе нарадзілася былая старшыня Нацбанка Надзея Ермакова, з суседнімі Трасціно і Ельняй.
Агульная працягласць дарогі — 3,26 км.
Перспектыўна будаўніцтва бетонных дарог на Магілёўшчыне ў тым, што тэрыторыі вобласці знаходзяцца два цэментавыя заводы - у Касцюковічах і Крычаве.





