Журналісты звярнулі ўвагу на кароткі дыялог аб Пуціну паміж прэзідэнтамі Украіны і Беларусі ў кулуарах Мінскай канферэнцыі.

Ахоўнік прэзідэнта Украіны выпадкова зачапіў аператара і Пятро Парашэнка дапамог таму падняцца. Гэта і прыцягнула ўвагу журналістаў да запісу, ён трапіў у інтэрнэт.

Але блогераў уразіла кароткая гутарка паміж Парашэнкам і Лукашэнкам, што гучыць у гэтым эпізодзе.

Стомлены доўгімі перамовамі ўкраінскі прэзідэнт, каментуючы ход мірных перамоваў, скардзіцца беларускаму калегу: «Цяжка… Ён несумленна, брудна гуляе, — сказаў Парашэнка.

Пад «ім», відавочна, маецца на ўвазе не хто іншы, як Пуцін. 

«Я ведаю!.. А ўсе гэта зразумелі», — спачувальна адказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0