Другую паразу запар пацярпела мінскае «Дынама» ў Кантынентальнай хакейнай лізе. 12 лютага на сваёй пляцоўцы каманда Любаміра Покавіча прайграла мыцішчынскаму «Атланту» з лікам 2:3 (0:1, 1:1, 1:1).

14 лютага «Дынама» і «Атлант» сустрэнуцца зноў у Мыцішчах.

Мінчукі ўжо заваявалі пуцёўку ў плэй-оф Кубка Гагарына і ўжо нават паступілі ў білеты на дамашнія матчы ў 1/4 фіналу Заходняй канферэнцыі. Гэтыя гульні пройдуць 2 і 3 сакавіка на «Мінск-Арэне».

Праўда, супернік яшчэ не вызначыўся. Ім будзе або маскоўскае «Дынама», або фінскі «Ёкерыт», або нават пецярбургскі СКА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0