Дамоўленасці, дасягнутыя ў Мінску падчас сустрэчы лідараў краін «нармандскай чацвёркі», з'яўляюцца абсалютна слабымі, заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце 12 лютага журналістам у Брусэлі перад пачаткам саміта ЕС.
«Асноўная частка вырашэння [канфлікту] — гэта кантроль за межамі. Гэта не было ўзгоднена, і гэтае пытанне не было вырашана», — адзначыла яна.
«Гэта азначае, што мяжа адкрытая для праходу любых ваенных і любога ўзбраення», — адзначыла Грыбаўскайце.
«Гэта азначае, што рашэнне абсалютна слабае»,— падкрэсліла прэзідэнт Літвы.
Не вельмі аптымістычная яна таксама і наконт дамоўленасцей аб спыненні агню.
«Пяць месяцаў таму ў нас ужо было адно пагадненне аб спыненні агню, яно не было імплементавана. Паглядзім, што будзе з гэтым», — падкрэсліла Грыбаўскайце.
«Мы паглядзім найбліжэйшымі днямі, як гэтыя частковыя дамоўленасці будуць імплементаваныя», — дадала яна.





