Пінгвін у швэдары Дэйта. Фота: Mashable/AP

Пінгвін у швэдары Дэйта. Фота: Mashable/AP

Дэйт распавядае: калі ён прыехаў у дом састарэлых на ўзбярэжжы Новага Паўднёвага Уэльса ў мінулым годзе, адразу пацікавіўся, ці можа як-небудзь карысна прымяніць свае навыкі. 80 гадоў таму ён навучыўся вязаць — якраз такі навык спатрэбіўся пінгвінам вострава Філіп.

Фонду дапамогі пінгвінам вострава Філіп швэдары патрэбныя не дзеля моды. Ад разліваў нафты натуральная «шуба» пінгвінаў псуецца і перастае іх грэць — патрэбная штучная «шуба».

З дапамогай добраахвотнікаў Фонд зрабіў швэдары для калоніі з 32 тысяч пінгвінаў.

На сёння задача дапамогі Фонду для Дэйта выкананая — ён вяжа шапачкі для неданошаных дзяцей, а таксама шалікі для сяброў. Кажуць, за 109 год Альфрэд так і не навучыўся адмаўляць тым, каму патрэбная дапамога.

Альфрэд Дэйт. Фота: 9 Stories

Альфрэд Дэйт. Фота: 9 Stories

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?