«Сітуацыя з сувяззю ў Гомелі высвятляецца. Прыносім прабачэнні за нязручнасці», — пацвердзіў праблему аператар у Twitter.

Прэс-служба velcom удакладніла: дыягнаставаны збой у рабоце транспартнай сеткі, інцыдэнт здадзены ў работу тэхнічным спецыялістам.

У раёне 12 ночы аператар паведаміў аб вырашэнні праблемы.

На бягучым тыдні гэта ўжо другі раз, калі аператар сутыкаецца з тэхнічнымі збоямі: 10 лютага цягам 5-6 гадзін назіраліся перабоі ў злучэнні з інтэрнэтам, не працаваў афіцыйны сайт аператара. velcom абяцаў вярнуць пацярпелым абаненцкую плату за дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?