Таварыства ратавання на водах спадзяецца папярэдзіць рыбакоў аб небяспецы рыбалкі на тонкім лёдзе прынамсі такім экстравагантным спосабам.

Звыклыя папярэджанні працуюць не заўсёды, толькі з пачатку цяперашняга зледзянення ў Магілёўскай вобласці загінулі чацвёра рыбакоў.

Электронны акунь, што з’явіўся на ўзбраенні ратаўнікоў, мае прыладу для агучкі абвестак (ці нават песень) і базу кіравання.

«Пэўна, не кожнаму рыбаку так пашанцуе, каб сама прырода папярэдзіла яго аб небяспецы», — сур’ёзна разважае Мікалай Маісееў, прадстаўнік таварыства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?