«Вялікая сямёрка» і Міжнародны валютны фонд збіраюцца павялічыць памер фінансавай дапамогі для Украіны.
Паводле некаторых дадзеных, яна можа скласці да $40 млрд, уключаючы ужо выдзеленыя сродкі, але канчатковае рашэнне па гэтым пытанні ўсё яшчэ не прынятае. Аб гэтым піша Reuters са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з ходам перамоваў.
Гэты пакет будзе ўключаць у сябе як дапамогу ад МВФ, так і ад іншых міжнародных арганізацый і ўрадаў.





