У 21 гадзіну ў Мінску пачалося чарговае пасяджэнне кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

Перамовы праходзяць у комплексе «Дыпсэрвіс-Хол» у Вайсковым завулку.У іх удзельнічаюць прадстаўнік Украіны, былы прэзідэнт краіны Леанід Кучма, пасол Расіі ў Кіеве Міхаіл Зурабаў, прадстаўнік АБСЕ Хайдзі Тальявіні, а таксама прадстаўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дэйнега.

Пасяджэнне праводзіцца напярэдадні сустрэчы лідараў краін «нармандскай чацвёркі» (Украіна, Расія, Германія, Францыя), якая плануецца ў Мінску 11 лютага. Дамоўленасць аб саміце была дасягнута 8 лютага падчас тэлефоннай канферэнцыі з удзелам Пятра Парашэнкі, Уладзіміра Пуціна, Ангелы Меркель і Франсуа Аланда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?