Зорная пара Анджаліна Джолі і Брэд Піт рыхтуюцца ўсынавіць чацвёртае дзіця. Ім стане двухгадовы бежанец з Сірыі па імені Муса, з якім актрыса пазнаёмілася, калі ў якасці пасла добрай волі ААН наведвала лагер бежанцаў у Турцыі.
WENN
Пра гэта паведамляе Express.
«Маленькі Муса пабег да Анджаліны адразу ж, як яе ўбачыў. Гэта было неверагодна кранальна. Акторка пацалавала дзіця ў макушку, і з тых часоў яны не расставаліся», — распавёў відавочца таго, што адбылося, дадаўшы, што зорку моцна ўразіла гісторыя Мусы.
У цяперашні час Джолі і Піт займаюцца падпісаннем ўсіх неабходных для ўсынаўлення малога папер.
Цяпер у 39-гадовай Джолі і 51-гадовага Піта шасцёра дзяцей, трое сваіх і трое прыёмных: в'етнамец Пакс, камбаджыец Мэдакс і эфіёпка Захара. Муса стане ў гэтай вялікай сям'і сёмым дзіцём. Акцёры разам з 2005 года, а пажаніліся ў жніўні 2014-га.





