Форвард зборнай Беларусі і барысаўскага БАТЭ змясціў у фэйсбуку фота сваіх новых буцаў. Прозвішча футбаліста напісана па-беларуску. «Цяпер на роднай мове», — напісаў сам футбаліст.
facebook.com/vitalirodionov20
На Захадзе прынята, што для вядучых футбалістаў абутак распрацоўваюць індывідуальна.
Віталь Радзівонаў не першы раз вызначаецца сантыментам да беларускай мовы. Ролік з яго ўдзелам быў агучаны па-беларуску, ён быў адным з арганізатараў «Мова Сup» мінулай восенню.
Віталь Радзівонаў і Аляксандра Герасіменя; фота Сяргея Зініна





