«Зорныя войны» супраць «Мсціўцаў»? Калаж moviepilot.com
Рэжысёр новых «Зорных войн» Джэй Джэй Абрамс на цырымоніі ўручэння ўзнагарод Таварыства візуальных эфектаў заявіў, што сёмы эпізод касмічнай сагі можа быць перанесены з зімы на лета 2015 года.
Такі ход рэжысёр патлумачыў уцечкамі сцэнару і здымкамі персанажаў — яго пужае, што ўсё больш і больш дэталяў стануць вядомымі і зробяць фільм прадказальным.
Кампанія Disney, сённяшні ўладальнік «Зорных войн», прыняла прапанову Абрамса да разгляду.
Вырашэнне аб пераносе на лета ў выпадку прыняцця будзе даволі смелым: новым «Зорным войнам» у пракаце будзе процістаяць «Чалавек-мураш», а таксама «Мсціўцы-2: Эра Альтрона».
Невядома, ці будуць пры такім вырашэнні перанесеныя даты выхаду яшчэ трох наступных фільмаў у сусвеце «Зорных войн».
Чытайце таксама:
«Зусім не тое, што я пісаў першапачаткова»: Джордж Лукас пра новыя «Зорныя войны»
25 фактаў пра новыя «Зорныя войны»
25 вялікіх кінапрэм’ераў 2015 года





