Саша Філіпенка прэзентуе свой другі раман «Замыслы».
16 лютага (панядзелак). Кнігарня логвінаЎ (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19. Уваход - вольны
Крыху пра кнігу. Другі раман «Замыслы» апавядае аб прафесійным гумарысце, які прыдумляе досціпы дя тэлевядоўцаў. Справа няпростая. Асабліва калі сёння цябе звольнілі з працы і ад цябе ўцёк твой кот. За свой дэбютны раман «Былы сын» (2014) Саша Філіпенка атрымаў «Расійскую прэмію».
Сустрэча з пісьменніцай Наталкай Бабінай і прэзентацыя беларуска-ўкраінскага альманаха «Справа».
17 лютага (аўторак). Кнігарня логвінаЎ. Пачатак а 18. Уваход - вольны