Сакратар Рады нацбяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў знаходзіцца ў зоне АТА і каардынуе i кантралюе лінію абароны.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе РНБА.

«Сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў у аўторак знаходзіцца ў зоне АТА для каардынацыі дзейнасці ваенных і прадстаўнікоў сілавога блока і кантролю лініі абароны на пярэднім краі баявых дзеянняў», — гаворыцца ў паведамленні.

«Цяпер Аляксандр Турчынаў знаходзіцца пад Марыупалем, дзе падраздзялення Нацгвардыі прарвалі абарону праціўніка і перайшлі ў наступ», — дадалі ў РНБА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?