У Беларусі павялічваюцца штрафы за незаконныя аперацыі з валютай. Адпаведны ўказ №49 «Аб забеспячэнні парадку пры ажыццяўленні валютных аперацый» кіраўнік Беларусі падпісаў 9 лютага.

Дакумент выдадзены ў мэтах недапушчэння развіцця негатыўных тэндэнцый на валютным і фінансавым рынках з улікам узрослага попыту на замежную валюту, адзначылі ў прэс-службе.

Указ прадугледжвае, у прыватнасці, павелічэнне памераў адміністрацыйных штрафаў за незаконныя скупку, продаж, абмен замежнай валюты (да 150 базавых велічынь, а пры паўторным здзяйсненні — да 200 базавых велічынь), за незаконнае прыняцце замежнай валюты ў якасці плацежнага сродку (да 100 базавых велічынь, а для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў — да 200 базавых велічынь, пры паўторным здзяйсненні — адпаведна да 200 і да 300 базавых велічынь).

За ажыццяўленне валютнай аперацыі без атрымання ў неабходных выпадках дазволу Нацыянальнага банка прадугледжваецца павелічэнне адміністрацыйнага штрафу да 100 базавых велічынь, а для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў — да 200 базавых велічынь.

Дакументам прадугледжваецца ўвядзенне магчымасці канфіскацыі не толькі замежнай валюты, якая з'яўляецца прадметам адміністрацыйнага правапарушэння, але і ўсёй замежнай валюты i iншых грашовых сродкаў, якія знаходзіліся ў вінаватай асобы пры сабе на момант здзяйснення правапарушэння.

Устаноўлена таксама адміністрацыйная адказнасць за замах на скупку, продаж, абмен замежнай валюты, якія ажыццяўляюцца без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) або дзяржаўнай рэгістрацыі, што дазволіць прыцягваць да адказнасці асоб, навязваюць грамадзянам свае паслугі па правядзенні незаконных аперацый з валютай.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання і дзейнічае да ўступлення ў сілу закона Рэспублікі Беларусь аб унясенні адпаведных дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?