Батальён «Азоў» адбіў у баевікоў населены пункт Камінтэрнава.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на старонцы батальёна ў Укантакце: «Над Камінтэрнавам лунае ўкраінскі сцяг. За Шырокінам зачышчаем другі блакпост. «Азоў» разгортвае поўнамаштабны наступ. Па ўсёй лініі фронту ідуць жорсткія баі».

Таксама паведамляецца, што абарону каардынуе сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў.

«Сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў у аўторак знаходзіцца ў зоне АТА для каардынацыі дзейнасці ваенных і прадстаўнікоў сілавога блока і кантролю лініі абароны на пярэднім краі баявых дзеянняў», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы РНБА.

«Цяпер Аляксандр Турчынаў знаходзіцца пад Марыупалем, дзе падраздзялення Нацгвардыі прарвалі абарону праціўніка і перайшлі ў наступ», — дадалі ў РНБА.

У той жа час украінскія вайсковыя часці працягваюць высвятленне адносін між сабой: «Некаторыя сумежныя падраздзяленні спецназа, не будзем удакладняць якія, пакінулі поле бою яшчэ да пачатку актыўных баявых дзеянняў. тым не менш наступ працягваецца», — гаворыцца ў паведамленні «Азова».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?