Нацыянальны мастацкі музей прапануе дакрануцца да тактыльных інтэрпрэтацый карціны Івана Фаміча Хруцкага «Фрукты» ў выкананні Ганны Белагурцавай і карціны Вітольда Бялыніцкага-Бірулі «Зімовы сон» у выкананні Наталлі Цэван.

Пазней плануецца далучыць скульптуры майстроў Андрэя Асташова, Аляксандра Фінскага, Андрэя Заспіцкага, Паўла Лука.

Кожны экспанат будзе абсталяваны спецыяльным аўдыягідам і прыстасаваны да асаблівасцей наведвальнікаў са слабым зрокам і без зроку.

Выстава будзе ісці з 12 лютага па 31 ліпеня.

Нацыянальны мастацкі музей РБ
адрас: г. Мінск, Леніна - 20
часы працы: з 11:00 да 19:00
выходны: аўторак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?