Год таму курс даляра быў 8,5 грыўні, kp.ua

Год таму курс даляра быў 8,5 грыўні, kp.ua

У панядзелак Нацбанк Украіны знізіў афіцыйны курс грыўні да 24,95 грн да даляр.

Гэта прыводзіць да росту цэн, перапісваюць цэннікі інтэрнет-крамы, турагенцтвы, расце цана бензіну, павышаюцца цэны ў гіпермаркетах, піша kp.ua.

Сярэдні заробак ва Украіне па выніках мінулага года склаў 3476 грыўняў у месяц. У гэтым годзе ён наўрад ці істотна вырас. Таму можна смела казаць, што ў лютым заробак быў каля 140 даляраў, ці 120 еўра.

Гэта самыя нізкія даходы грамадзян, якiя працуюць у Еўропе. Нават у суседняй Малдове сярэдні заробак складае 190 еўра, піша kp.ua.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0