У найбліжэйшыя суткі надвор'е ў Беларусі будзе галоўным чынам вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. 

Як паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў, у аўторак днём у паўночна-заходніх раёнах адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Ноччу месцамі слабы снег.

Днём па паўночна-заходняй палове невялікі снег, мокры снег, месцамі туман, галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу мінус 9—16°С, па паўночным усходзе мінус 17—22°С, у паўднёва-заходніх раёнах мінус 4—8°С, днём мінус 1—6°С, па захадзе да плюс 2°С. 

«Далей краіна будзе знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, і да нас будуць паступаць цяплейшыя, але вільготныя паветраныя масы з Заходняй Еўропы», — адзначыў сіноптык. 

У сераду і чацвер месцамі пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж), чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Маразы аслабнуць, тэмпература паветра ноччу складзе 0 — мінус 7°С, у сераду па паўднёвым усходзе да мінус 10°С, днём мінус 3 — плюс 3°С. 

З пятніцы і да канца тыдня захаваецца ўплыў вобласці павышанага ціску і цёплага паветра.

У асобных раёнах невялікія ападкі (дождж, мокры снег), туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 7°С, пры праясненнях да мінус 8—10°С, днём ад мінус 3 па паўночным усходзе да плюс 4°С па паўднёвым захадзе краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру