Актывісты «Аўтамайдану» правялі акцыю каля дома ўкраінскага мільярдэра Рыната Ахметава пад Кіевам.

Яны абвінавачваюць Ахметава ў фінансаванні баевікоў «Данецкай народнай рэспублікі», паведамляе тэлеканал «112 Украіна».

Каля дома Ахметава ўдзельнікі акцыі ўсталявалі сімвалічную памежную паласу, якая падзяляе Украіну і ДНР.

«Мы хочам звярнуць увагу СБУ і генеральнай пракуратуры Украіны на тое, што гэты чалавек мае сядзець за кратамі. Генпракуратура можа колькі заўгодна казаць, што ў іх няма пытанняў да Рыната Ахметава, але яны застаюцца ў грамадства», — заявілі актывісты.

Украінскія СМІ паведамлялі, што сьледчыя генеральнай пракуратуры Украіны дапыталі Ахметава ў якасці сведкі ў межах крымінальнай справы аб «фінансаванні тэрарызму і незаконных узброеных фарміраванняў». Ахметаў — самы багаты ўкраінскі бізнэсмен па версіі Forbes. Яго маёмасць ацэньваецца ў 11 мільярдаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?