Палітвязень, былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, які цяпер адбывае пакараньне ў Шклоўскай калоніі, падзяліўся назіраннямі пра парадкі ў гэтай папраўчай ўстанове.

«Напісаў, што там ёсць пэўныя так бы мовіць парады, у які час трэба глядзець якія каналы, — распавяла жонка палітка Марына Адамовіч. —

Дык раяць у прайм-тайм глядзець расейскія каналы РТР і НТВ. Мікалай на гэта задаецца пытаннем, патрыётаў якой дзяржавы яны гэтым рыхтуюць?

Па сутнасці гэта нагадвае тое, пра што ён пісаў і з Магілёва, дзе захавалі пакет кабельных расейскіх каналаў. Тады ён таксама абураўся, маўляў, каго выхоўваюць?»

У шклоўскай калоніі, дзе Мікалай Статкевіч ужо больш за месяц, ён па-ранейшаму не атрымаў працы. «Тут лепш з тэлефанаваннямі. Разы тры на месяц можна званіць, з магілёўскай турмы было раз на месяц», — адзначае Марына Адамовіч.

Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў пасля выбараў-2010. Сваёй віны Мікалай Статкевіч не прызнаў і адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?