На гэты раз філіял Веткаўскага музея вырашыў здзівіць сваіх наведвальнікаў выставай інсітнага (наіўнага) мастацтва. І для гэтага ўзяў самую блізкую тэму для гэтага жанру – Рай, або, дакладней, вобраз Раю ў народнай творчасці.

А. Кіш

А. Кіш

Наіўнае мастацтва – гэта покліч душы мастака-творцы. Тое, што не мае дачынення да строгай навуковай мастацтвазнаўчай рэгламентацыі формы, кампазіцыі, колеру. І ў той жа час менавіта форма, кампазіцыя і колер вызначаюць гэты кірунак у мастацтве.

На выставе прадстаўлены самыя розныя формы праяўлення інсітнага мастацтва: жывапіс (Савасцьянаў Міхаіл Пятровіч), роспіс дываноў (Кіш Алена Андрэеўна, Якунін Міхаіл Іванавіч), вышыўка крыжыкам і вышыўка гладдзю (вясковыя майстрыхі з Веткаўшчыны).

Своеасаблівым дапаўненнем выставы служаць народныя ўяўленні пра Рай, запісаныя супрацоўнікамі Веткаўскага музея падчас экспедыцый і прадстаўленыя для азнаямлення наведвальнікам выставы.

Праца выставы плануецца да канца сакавіка 2015 года.

Адкрыццё выставы адбудзецца 6 лютага (пятніца) а 15.00 у філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф. Р. Шклярава (пл. Леніна, 4).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?