Міністэрства культуры Беларусі прапануе 2016 год аб'явіць Годам культуры. Аб гэтым паведаміў сёння на калегіі Міністэрства культуры па выніках работы ў 2014 годзе кіраўнік ведамства Барыс Святлоў.

Паводле слоў міністра, час патрабуе высокай адказнасці, самааддачы, дзелавой актыўнасці і разліку на ўласныя рэсурсы і магчымасці. Кіраўнік ведамства акрэсліў актуальныя задачы, над якімі ўсім работнікам галіны давядзецца працаваць у гэтым годзе.

У першую чаргу будзе весціся работа па распрацоўцы і прыняцці дзяржаўнай праграмы «Культура 2020». У галіне прававога забеспячэння прадоўжыцца суправаджэнне праекта Кодэкса аб культуры, завяршэнне работы над ім плануецца ў бягучым годзе. Будзе весціся маніторынг нарматыўна-прававой базы з мэтай унясення карэкціровак у заканадаўства з улікам патрэбнасцей практыкаў.

Міністр звярнуў увагу на такую важную пазіцыю, як аптымізацыя расходавання сродкаў у галіне культуры, нарошчванне пазабюджэтных даходаў арганізацый, аб'ёмаў спонсарскай дапамогі.

Аптымізацыя будзе прадоўжана таксама і ў адносінах да кадраў. Міністр падкрэсліў, што важна праводзіць аналіз вынікаў аптымізацыі структуры ўстаноў культуры, штатнай колькасці ў арганізацыях, уплыву на забеспячэнне якасці аказваемых насельніцтву паслуг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?