Міністэрства транспарту і камунікацый мае намер падрыхтаваць нарматыўную базу для павелічэння памеру штрафаў безбілетнікам, паведамілі ў прэс-службе Мінтранса.
Гаворачы пра планы на 2015 год у сферы аўтамабільнага і гарадскога электрычнага транспарту, спецыялісты адзначылі, што ў іх лік уваходзіць «падрыхтоўка адпаведных нарматыўных прававых актаў у частцы павелічэння памеру штрафаў за безбілетны праезд пасажыраў, а таксама ўзмацнення адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў сферы аўтамабільных перавозак пасажыраў».
Акрамя таго, у гэтым годзе плануецца пашырыць паўнамоцтвы Транспартнай інспекцыі на права складання і разгляду спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях у сферы аўтамабільных перавозак пасажыраў.
У цэлым, на думку прадстаўнікоў ведамства, заканадаўства ў галіне аўтамабільнага транспарту неабходна ўдасканаліць.





