Рэальны курс украінскай грыўні на міжбанкаўскім валютным рынку ў пятніцу да сярэдзіны таргоў знізіўся да 25—26 грывень за даляр з 25 грывень за даляр па выніках таргоў у чацвер.

Паводле дадзеных удзельнікаў рынка, рэальныя каціроўкі да 12:30 на міжбанку дасягнулі ўзроўню 26-26,5 грыўні за даляр — новага гістарычнага мінімуму.

Курс грыўні на міжбанку ў 2015 годзе знізіўся на 27,6% — з 19 грыўняў за даляр.

Афіцыйны курс грыўні, устаноўлены Нацбанкам, апусціўся да 23 за даляр.

Падтрымліваць курс няма чым: золатавалютныя рэзервы зменшыліся да 6,4 млрд. Для параўнання: яны былі 15,4 млрд на момант уцёкаў з краіны Віктара Януковіча і 34 млрд пры канцы кіравання аранжавых сілаў у 2010 годзе.

Так Расія шляхам узброенай агрэсіі, газавай блакады і эмбарга на імпарт украінскіх тавараў за год паставіла Украіну на мяжу банкруцтва.

Украіне пагражае дэфолт па яе міжнародных забавязаннях. Далейшае вядзенне вайны ва ўмовах фінансавага паралічу таксама становіцца праблематычным.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?