Так званы магшот (фота затрыманага) Джэрэмі Мікса, які зрабіў яго зоркай
Джэрэмі Мікс атрымаў за незаконнае захоўванне зброі два гады пазбаўлення волі ў федэральнай турме і 500 гадзін рэабілітацыі для асоб, што церпяць ад цягі да забароненых прэпаратаў.
Злачынца атрымаў папулярнасць у чэрвені 2014 года. Яго фота было апублікаванае на Facebook паліцыі горада Стоктан (Каліфорнія, ЗША) і сабрала больш за 100 тысяч лайкаў, была створаная фан-старонка прывабнага, але небяспечнага мужчыны. Фанаты называюць яго не іначай як «самым сэксуальным» альбо «самым прывабным» злачынцам.
Мікс атрымаў прапановы ад шэрагу мадэльных агенцтваў і падпісаў некалькі кантрактаў з галівудскімі агентамі. Але невядома, ці застануцца ў сіле дамовы пасля выхаду злачынцы на волю.





