Следчыя органы Магілёўскай вобласці расследуюць крымінальную справу былой кіраўніцы справамі Шклоўскага райвыканкама, якая абвінавачваецца ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, жанчына падазраецца ў крадзяжы 29 мільёнаў рублёў. Яна знаходзіцца пад вартай і часткова прызнала сваю віну.





