Bymedia.net

Bymedia.net

Беларускія дэпутаты будуць ініцыяваць увядзенне забароны на продаж алкаголю асобам, маладзейшым за 21 год.

Пра гэта паведаміў сёння дэпутат палаты прадстаўнікоў Мікалай Іванчанка на пасяджэнні Мінаблвыканкама, дзе разглядаліся вынікі працы па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у Мінскай вобласці ў 2014 годзе, паведамляе БелТА.

На думку дэпутата, прыбытак ад вытворчасці алкаголю несувымерны з той шкодай, які ён наносіць краіне.

«Дзейснай праграмы па супрацьдзеянні ўжыванню алкаголю сёння не бачна. Прапаную разам з нарколагамі і іншымі спецыялістамі Мінскай вобласці ўнесці ва ўрад сур'ёзныя прапановы, каб прыняць праграму, дзе былі б замацаваны забарону на продаж алкаголю асобам маладзейшым за 21 год, скарачэнне кропак продажу алкаголю і шэраг іншых прапаноў», — адзначыў Мікалай Іванчанка. Яшчэ адно пытанне, на якое трэба звярнуць увагу, гэта рэклама піва на тэлебачанні, мяркуе дэпутат.

Прапанаваныя меры маглі б даць сур'ёзныя вынікі ў плане скарачэння спажывання алкаголю. «Дэпутаты будуць падымаць гэтыя пытанні, але хацелася б, каб да гэтага падключыліся ўсе зацікаўленыя», - дадаў Мікалай Іванчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0