21 лютага міжнародная супольнасць штогод адзначае дзень Роднай мовы. Таварыства беларускай мовы заклікала правесці ў гэты дзень VІІІ Усебеларускую дыктоўку. Для яе таварыства сёлета выбрала творы Францішка Багушэвіча, Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна.
Узоры дыктовак чытайце ў газеце «Наша слова», а таксама на партале tbm-mova.by.





