Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд і канцлер Германіі Ангела Меркель не прывозілі ніякія прапановы ад Пуціна па вырашэнні канфлікту на Данбасе.

Пра гэта ў эфіры ТСН паведаміў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Валерый Чалы, каментуючы перамовы, якія ў розных фарматах працягваліся пяць гадзін

Паводле яго слоў, лідары Германіі, Францыі і прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка абмяркоўвалі шляхі імплементацыі мінскіх дамоўленасцей — усе бакі згаджаюцца, што менавіта гэты дакумент з'яўляецца базавым для вырашэння канфлікту на Данбасе.

«Асновай гэтых перамоваў быў ніякі не «дакумент Пуціна», а выпрацавае яшчэ з учорашняга дня сумеснымі намаганнямі бакоў бачанне імплементацыі мінскіх дамоўленасцей. Гэта галоўны базіс, ад якога ніхто не адмаўляецца», — сказаў намеснік кіраўніка АП.

Таксама, па словах Чалага, не зусім правільна сцвярджаць, што Меркель і Алянд адразу пасля Кіева паляцяць у Маскву.

Пасля сустрэчы з Парашэнкам яны паляцелі ў Берлін і 6 лютага, магчыма, яны сустрэнуцца з Пуціным у сталіцы РФ, каб абмеркаваць крызіс у Данбасе.

«Вельмі важна, што прывязуць з Масквы нашы еўрапейскія партнёры. Яны ўзялі на сябе ролю падштурхнуць тых, хто падпісваў пагадненне і заяўляў у Мілане і іншых гарадах аб тым, што гатовыя ўзяць на сябе адказнасць выканаць мінскія дамоўленасці», — сказаў намеснік кіраўніка АП Украіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?