Аператыўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Цэнтральнага РУУС Мінска сумесна з супрацоўнікамі раённай падатковай інспекцыі былі ўстаноўлены парушэнні ў сферы гандлю. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, было выяўлена, што адзін з прадпрымальнікаў гандлюе верхнім адзеннем, якое не мае суправаджальных дакументаў, што пацвярджалі б легальнасць набыцця, у сталічнай кавярні.

Так, у кавярні, якая мае адну вялікую залу, у адной яе частцы наведвальнікам падавалі ежу і напоі, а ў другой вёўся гандаль верхнім адзеннем. 

У памяшканні кавярні было канфіскавана 149 адзінак «шэрага» адзення, астатняе адзенне ў колькасці 231 адзінкі аператыўнікі знайшлі ў складскім памяшканні, якое знаходзіцца ў адным з гаражных кааператываў. Такім чынам, у парушальніка было канфіскавана 380 адзінак тавару на суму звыш 1,2 млрд рублёў. 

Тыднем раней аналагічнае правапарушэнне было зафіксаванае на сталічным рынку. Па выніках праверкі было канфіскавана верхняе адзенне на суму звыш 200 млн рублёў.

У дачыненні да парушальнікаў супрацоўнікамі інспекцыі Міністэрства па падтках і зборах па Цэнтральным раёне Мінска складзены адміністрацыйныя пратаколы па артыкуле 12.17 КоАП (парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?