Следства высвятляе абставіны смерці маладога чалавека, труп якога быў знойдзены на насыпу пад мостам праз раку. Хлопец збіраўся вярнуцца пасля часовага пражывання ў Гомелі на радзіму — у Рэчыцкі раён.

Труп 25-гадовага хлопца быў знойдзены 2 лютага рыбаком на стромкім схіле пад мостам праз Сож. Загінулы малады чалавек ў 2014 годзе зняў кватэру ў абласным цэнтры, уладкаваўшыся тут на працу, распавёў старшы следчы другога следчага аддзялення Сяргей Кузьмянкоў. Пасля некалькіх спазненняў хлопца звольнілі, а ў лютым 2015 года ён быў вымушаны з'ехаць са здымнай кватэры, збіраўся канчаткова вярнуцца да бацькоў у вёску ў Рэчыцкім раёне.

1 лютага малады чалавек паехаў у Гомель, каб забраць асабістыя рэчы, якія заставаліся на здымнай кватэры і, па словах маці, збіраўся ўвечары вярнуцца дадому. Мабільнік хлопец згубіў у студзені, і з тых часоў не набыў новы сродак сувязі.

Побач з целам загінулага былі знойдзеныя сумкі з кухонным начыннем. Следства высвятляе абставіны яго гібелі і прычыны таго, як малады чалавек мог апынуцца на насыпу пад мастом. Трэба будзе правесці шэраг экспертыз, у тым ліку, і на ўтрыманне алкаголю ў крыві.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?