5 лютага праваабаронцы «Вясны» правялі акцыю салідарнасці з актывістамі анархісцкага руху, беспадстаўна асуджанымі да арыштаў.

Апошнім часам было затрымана 6 актывістаў анархісцкага руху, у тым ліку і Аляксандр Францкевіч. Усіх затрыманых пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі ад 10 да 25 сутак. На кожнага быў складзены пратакол па арт. 23.4 «Непадпарадкаванне законным патрабаванням» супрацоўнікаў міліцыі, дваіх яшчэ абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы (арт.17.1 «Дробнае хуліганства»). Ёсць падставы меркаваць, што прычынай затрыманняў сталі акцыі супраць беспадстаўных арыштаў удзельнікаў панк-канцэрту ў клубе «Піраты».

«Мы расцэньваем гэтыя арышты як класічны прыклад адвольных затрыманняў і выказваем салідарнасць з людзьмі, якія былі незаконна пазбаўлены волі. Такім чынам мы пратэстуем супраць практыкі выкарыстання адвольных затрыманняў у Беларусі, якія апошнім часам набылі сістэматычны характар і з’яўляюцца адным з відаў палітычных рэпрэсій супраць грамадска-актыўных людзей», — патлумачыў намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна»Валянцін Стэфановіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?