1. «Дзеці Аліндаркі». Альгерд Бахарэвіч

Беларускія Гензэль і Грэтэль, непахісны Язык, і Мова, якую называюць хваробай. Выдае на тое, што новы раман Бахарэвіча – адзін з галоўных прэтэндэнтаў на прэмію Гедройца.

2. «Падарунак на каляды»

Пераклады Дыкенса, Андэрсэна, О. Генры, братоў Грымаў, Радрыгеша, Агалуаза, Гюле, Сёдэрберга, дэ Сэна.

3. «Вайзер Давідзік». Павал Гюле

Раман ужо знаёмага беларускаму чытачу па кнізе «Мерсэдэс Бэнц» польскага пісьменніка — пра пасляваеннае жыццё і неверагодныя прыгоды дзяцей у Гданьску.

4. «Мова». Віктар Марціновіч

Разыходзяцца апошнія асобнікі леташняга бестсэллера.

5. «Ян Ялмужна». Антон Францішак Брыль

Другая кніга лаўрэата прэміі «Дэбют» — іранічная казачная аповесць пра кухмістра пана Ольбрахта Гаштаўта.

6. «Сумны суп». Вольга Гапеева

Кароткія гісторыі для дзетак аб тым, як бачаць свет суп, гузік, вожык, кот, парасон і іншыя рэчы ды істоты.

7. «Муры». Яцэк Качмарскі

Кніга+дыск. культавага песняра «Салідарнасці», перакладзеныя беларускую мову і праспяваныя Андрэем Хадановічам.

8. «Кніга памылак». Юля Цімафеева

У дэбютную кнігу паэзіі Цімафеевай увайшлі вершы і пераклады.

9. «Полигон». Андрэй Лазуткін

Адна з самых скандальных кніг года. Альтэрнатыўная гісторыя Беларусі

10. «1914». Жан Эшноз

Насычаная чорным гумарам гісторыя пра Першую сусветную вайну. Пераклад з французскай Змітра Коласа.

Спіс уклала Паўліна Вітушчанка, таваразнаўца Кнігарні логвінаЎ.

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за лістапад 

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за кастрычнік

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за верасень

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0