Фота: nuevageneracionparadios.org

Фота: nuevageneracionparadios.org

Следчыя выявілі тры выпадкі размяшчэння жыхарамі Гродзенскай вобласці парнаграфічнага відэа на ўласных старонках УКантакце. Сярод падазраваных гродзенец 1993 года нараджэння і рабочы са Смаргоні 1994 года нараджэння (кожны па адным відэа) ды беспрацоўны з Лідскага раёну 1992 года нараджэння (тры відэа).

Іх дзеянні падпадаюць пад ч.2 артыкула 343 УК РБ («вытворчасць і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў альбо прадметаў парнаграфічнага характару») і караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 4 год.

За жыхаром вёскі Лідскага раёну 1990 года нараджэння заўважана размяшчэнне парнаграфічнага матэрыялу з удзелам непаўнагадовых.

Дзіцячае порна падпадае пад той жа артыкул і пагражае тым жа пакараннем.

У падазраваных канфіскаваная і накіраваная на экспертызу тэхніка, праводзяцца следчыя дзеянні па выяўленні іншых эпізодаў іх злачыннай дзейнасці.

Следчы камітэт нагадвае, што пад артыкул 343 УК РБ падпадае і рэкламаванне парнаграфіі, і размяшчэнне спасылак на порнаматэрыялы ў інтэрнэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?