У Пскоўскай вобласці з 1 лютага адмененыя прыгарадныя электрычкі. Пра гэта агенцтву FlashNord распавялі ў «Паўночна-Заходняй прыгараднай пасажырскай кампаніі», якая з'яўляецца «дачкой» РЧ.

ТАСС

ТАСС

«Без сфармаванай замовы суб'екта РФ кампаніі-перавозчыку з 1 лютага прыгарадны чыгуначны рух па тэрыторыі Пскоўскай вобласці адменены ў поўным аб'ёме», — распавёў прадстаўнік кампаніі.

Намеснік губернатара вобласці Аляксандр Кузняцоў распавёў, што адмена прыгараднага чыгуначнага руху стала адказам на патрабаванне РЧ кампенсаваць неабгрунтавана завышаны сабекошт праезду. Ён таксама паабяцаў, што ў 2015 годзе электрычкі заменяць аўтобуснымі маршрутамі. Для гэтага, паводле яго слоў, ужо ўведзеныя 18 дадатковых рэйсаў.

Прэзідэнт РЧ Уладзімір Якунін назваў няслушнай спробу замены прыгараднага чыгуначнага руху аўтобусамі. «Большасць рэгіёнаў не бяруць на сябе адказнасць за арганізацыю перавозак, не хочуць плаціць за паслугі РЧ, мяркуючы, што электрычкі ўсё роўна будуць хадзіць, нават калі ў іх бюджэце застанецца нуль рублёў на гэтыя мэты», — напісаў Якунін у сваім блогу. Паводле яго слоў, у першую чаргу гэта тычыцца Валагодскай, Ленінградскай, Цвярской, Наўгародскай, Пензенскай, Амурскай, Пскоўскай і Белгарадскай абласцей, а таксама Забайкальскага краю.

Нагадаем, з 1 студзеня быў адменены чыгуначны рух у Валагодскай вобласці. У многіх іншых рэгіёнах адбываецца скарачэнне колькасці рэйсаў прыгарадных цягнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?