Гомельскі абласны суд прыгаварыў 35-гадовага мясцовага жыхара да пажыццёвага зняволення за згвалтаванне і забойства з асаблівай жорсткасцю, учыненае ім 13 гадоў таму. 

Прысуд пакуль не набыў законную моц і можа быць абскарджаны. Слуханне крымінальнай справы праходзіла 30 студзеня ў закрытым рэжыме.

Выкрыць злачынцу праз 13 гадоў дапамаглі генатыпічныя звесткі. Абвінавачваны ўжо двойчы адбываў пакаранне за згвалтаванні і рабаванне. 

Злачынства было ўчынена ў Гомелі ў жніўні 2001 года. Мужчына, раней неаднаразова судзімы, у тым ліку за згвалтаванне, позна вечарам сустрэў у двары жылога дома 18-гадовую дзяўчыну. З мэтай згвалтавання напаў на яе, нанёс мноства ўдараў, збіў яе з ног. Пасля згвалтавання злачынца задушыў ахвяру. Забраў залаты ланцужок, сярэбраныя завушніцы, сумачку з грошамі і асабістымі рэчамі і збег з месца злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?