Магчыма, гэта не так кідаецца ў вочы, але апошнімі гадамі ў Галівудзе модна, каб фільмы былі пэўнай каляровай палітры, вядомай як «аранжавы і зеленавата-блакітны» альбо «бурштынавы і зеленавата-блакітны».

У 2013 годзе блогер Эдмунд Хельмер правёў аналіз трэйлераў фільмаў года. Вынік выйшаў такі:

Моду на такія колеры можна заўважыць і сярод постараў фільмаў:

Тэорыя паходжання трэнду такая. Большасць колераў твараў знаходзіцца паміж блякла-персікавым і цёмна-карычневым — у сярэднім аранжавы. З такім колерам добра кантрастуе процілеглы сіні. «Гэта не абавязкова пытанне ляноты, — тлумачыць журналіст Дэн Сэйтц. Спецыяліст па колеры павінен апрацаваць двухгадзінны фільм, часам пакадрава, прыкладна за два тыдні. Не трэба занадта часта звяртаць увагі на дэдлайн, які навісае ў календары, каб пляснуць рукамі і сказаць: «Ды чорт з ім, усе любяць сіні з аранжавым»».

Вядома, не ўсе выкарыстоўваюць такую каляровую гаму. «Не існуе асаблівага працэсу па выбары каляровай палітры, пры якім мы б селі ў пакоі і сказалі: «Мы будзем выкарыстоўваць толькі гэтыя дадатковыя колеры, каб уразіць гледача». У кожнага фільма свой уласны выгляд», — сцвярджае спецыяліст па колеры Стэфан, які працаваў над блакбастарам «Трансформеры». І праўда, жудзікі часцей чыста сінія, а постапакаліптычныя фільмы — блякла-шэрыя.

«Трансформеры» былі настолькі жоўта-аранжавымі, што каманда даследчыкаў Масачусэтскага тэхналагічнага інстытута стварыла алгарытм, што можа перафарбаваць у модную каляровую гаму любы фільм, хоць «Амелі» ванільных колераў. Ці наадварот — «Трансформеры» ў «Амелі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?