Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на вуліцы Панчанкі.
Кіроўца аўтобуса 42-га маршруту, пад'язджаючы да прыпынку, не справіўся з кіраваннем на слізкай дарозе, і транспарт занесла. Аўтобус урэзаўся ў маршрутку і два прыпаркаваныя побач аўтамабілі, — распавялі ў раённым аддзяленні ДАІ. У выніку аварыі ніхто не пацярпеў.
Транспартныя сродкі атрымалі пашкоджанні.
0
0
0
0
0
0