28 студзеня 60-годдзе адсвяткаваў беларускі палітолаг Валер Карбалевіч.

Карбалевіч нарадзіўся ў 1955 годзе. Вучыўся на гістфаку, працаваў у Горацкай сельгасакадэміі і Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце.

Ад часоў незалежнасці стаў аналітыкам у цэнтры «Усход-Захад». Пасля стаў пісаць у «Свободные новості» і выступаць на радыё «Свабода».

Многія знаёмыя з ягонай кнігай «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт», што выйшла ў маскоўскім выдавецтве «Партызан». 

Валера Карбалевіча цэняць за спакойны, паслядоўны і гранічна сумленны аналіз беларускага жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0