Манапаліст у экспарце прыроднага газу з РФ — «Газпром» адмовіўся ад планаў пашырэння балтыйскага газаправода «Паўночны паток» і падаўжэння яго да Вялікабрытаніі.

Пра гэта сказаў Reuters прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў.

«Пакуль планаў па пашырэнні Nord Stream няма. Газаправод мае тэхнічную магчымасць прапампоўваць да 60 мільярдаў кубаметраў у год. Гэтага дастаткова на дадзены момант», — сказаў Купрыянаў.

Раней аб адсутнасці планаў пашырэння «Паўночнага патоку» Рэйтэр распавялі крыніцы ў «Газпроме».

«Цяпер складаная палітычная сітуацыя, у OPAL нас так і не пусцілі. Навошта будаваць яшчэ дзве галіны? Мы не будуем», — сказала адна крыніца.

«Планаў пашырэння Nord Stream і падаўжэння яго да Вялікабрытаніі цяпер няма. Не разглядаем», — пацвердзіла іншая крыніца.

У 2013 годзе «Газпром» заяўляў аб планах пашырэння «Паўночнага патоку» дзвюма галінамі і падаўжэння яго да Вялікабрытаніі.

Цяпер газ перапампоўваецца ў Еўропу па дзвюх галінах сукупнай планавай магутнасцю 55 мільярдаў кубаметраў, аднак балтыйскі газаправод выкарыстоўваецца прыкладна напалову з-за абмежаванні доступу «Газпрому» да еўрапейскай газавай магістралі OPAL па ўмовах трэцяга энергопакета ЕС.

Масква ў пачатку снежня адмовілася ад будаўніцтва трансчарнаморскага газаправода «Паўднёвы паток» у абыход Украіны, абвінаваціўшы Еўрасаюз у «неканструктыўнай» пазіцыі, і цяпер мае намер пусціць маршрут праз Турцыю, ужо паабяцаўшы ёй льготныя цэны на расійскі газ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?