Хачу пахваліцца. Сёння забіраў свой дэпазіт, грошы ляжалі ў банку пад 480% гадавых. Думаеце, такое немагчыма? Толькі не ў Беларусі!

Калі ў канцы снежня здарыўся крызіс, я якраз паспеў зняць рублёвы дэпазіт і купіць даляры. Фактычна ў апошні вагон заскочыў.

Пасля Ермакова прыдумала сваю 30%-ную камісію, але афіцыйны курс-та заставаўся ранейшым! Тады я вырашыў пагуляцца з банкамі яшчэ раз. Здаў даляры (тады ўжо прымалі амаль па 14 тысяч), а атрыманыя рублі панёс у банк. 

Адразу некалькі банкаў тады прапаноўвалі ўклады, у якіх даходнасць залежыць ад велічыні дэвальвацыі. Там складаная формула, але для кліента найвыгадней было класці на мінімальны тэрмін.

У «Беларусбанку», напрыклад, на тры месяцы, а «Хоум Крэдыт Банк» тады якраз прапаноўваў дэпазіт на месяц. Стаўка — велічыня дэвальвацыі, памножаная на 12, ну і яшчэ 6% зверху.

Ці рызыкаваў я? Канечне. Бо калі б Ермакова і кампанія марудзілі, як у 2011-м, афіцыйны курс мог бы асабліва не змяніцца. Але Нацбанк усё адно намякаў, што збіраецца адмяняць валютную камісію.

У выніку рызыка апраўдала сябе. Паклаў 70 мільёнаў рублёў — забраў амаль 100 мільёнаў. 30 мільёнаў чыстага навару за месяц!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?