«На выпадак, калі вы яшчэ не чулі: Месяц зноў у трэндзе. І гэта толькі пачатак», — кажа дыктар Цім Ален (голас База Лайтара ў «Гісторыі цацак») ў відэа, што распавядае пра гісторыю засваення спадарожніка Зямлі.

Асваенне Месяца спынілася па завяршэнні касмічнай гонкі між ЗША і СССР з распадам апошняга. Але для новай касмічнай гонкі чарговая Халодная вайна не спатрэбіцца.

Гэтым відэа Google падтрымлівае інтарэс да прэміі Google Lunar X PRIZE, тлумачыць TJournal. Галоўны прыз у 20 млн даляраў атрымае той, хто прызямліць месяцаход на паверхню Месяца і пройдзе з яго дапамогай не меней за 500 метраў, перадаючы выявы на Зямлю. 26 студзеня Google размеркавала першыя гранты на суму 5,25 млн даляраў, з іх 1,75 млн дасталося кампаніі.

NASA і прыватныя амерыканскія ды міжнародныя арганізацыі маюць амбіцыёзныя касмічныя планы, ад танных палётаў у космас са шматразовымі ракетамі SpaceX да каланізацыі Марса. Аб планах па засваенні Месяца заяўляла Расія, але ёй, відаць, прыйдзецца застацца на зямной арбіце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?