Вярхоўны суд Расіі адмовіўся ліквідаваць гісторыка-асветніцкае і дабрачыннае таварыства «Мемарыял».

Раней Міністэрства юстыцыі паведаміла аб поўнай ліквідацыі ўсіх парушэнняў таварыствам, якія і сталі падставай для пазову аб ліквідацыі «Мемарыяла».

Прадстаўнік «Мемарыяла» папрасіла перанесці або адхіліць пазоў Мінюста аб ліквідацыі праваабарончага таварыства, як як словы прадстаўніка ведамства пацвярджаюць факт выпраўлення парушэнняў.

Першапачаткова пазоў збіраліся разгледзець у снежні мінулага года, аднак у Мінюсце сказалі, што яшчэ не паспелі правесці поўную праверку таварыства для выяўлення выпраўленняў знойдзеных парушэнняў.

Мінюст звярнуўся ў Вярхоўны суд з пазовам аб ліквідацыі таварыства ў кастрычніку 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?