Калі Элан Маск прадстаўляў аўтамабіль Tesla D, ён казаў, што кампанія хацела дасягнуць разгону як у лепшых спарткарах.

Ад 0 да 60 міль на гадзіну (96,5 км/гдз) за 2,9-3,2 секунды — здаецца, у Tesla атрымалася.

На прыборнай панэлі Tesla D можна абраць як больш-менш супакойны рэжым разгону «спорт», так і «шалёны рэжым», у якім поўную моц дэманструюць два маторы электрамабіля.

Tesla P85D. Фота: teslamotors.com

Tesla P85D. Фота: teslamotors.com

Электрамабілі ўжо не павольныя і камічныя канцэпты, а сапраўдныя хуткасныя аўтамабілі. Але дагэтуль неверагодна ціхія. Праз гэта электрамабілям прыходзіцца дадаваць штучныя гукавыя эфекты. Як на ровары чапляюць трашчоткі, так і электрамабілям трэба мець гук, што папярэдзіць пешахода аб набліжэнні аўто ў адсутнасці гудзення рухавіка ўнутранага згарання.

Чытайце таксама: «Тэсла» — аўтамабіль будучыні без бензіну, які імкліва заваёўвае амерыканскі рынак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?