Пагроза ўзлому дронаў рэальная, сцвярджае спецыяліст. Ён знайшоў «дзіру» ў аперацыйнай сістэме ARM Linux, на якой лётаюць беспілотнікі Parrot і DJI Phantom. Распрацаваны ім вірус Maldrone можа перахапіць кантроль над аўтапілотам апаратаў.

Захоплены беспілотнік можа заразіць іншыя апараты паблізу і стварыць «армію зомбі», якая зможа пагражаць ужо не толькі прыватнасці, але і фізічнай бяспецы людзей.

Распрацаваны Сасі вірус мае цікавую хібу: на перахоп кіравання дронам трэба некалькі імгненняў, падчас якіх кіраванне апаратам адключаецца, беспілотнік можа разбіцца да «замбавання». Захоплены апарат яго ўладальнік можа вярнуць, калі вірус выкарыстоўваецца ў чыстым выглядзе, але калі зламыснік скамбінуе яго з праграмай SkyJack, дрон ужо не вярнуць без фізічнага кантакту.

Да беспілотнікаў ужо ставяцца сур’ёзна. Іх на ўзбраенне бяруць вайскоўцы, а апарат, што разбіўся ля Белага дому 26 студзеня, выклікаў сапраўдную трывогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?