Арышт прыяцеля Льва Талстога. Надовічы з Яснай Паляны вызвалі ў Тулу і там арыштавалі прыяцеля Льва Талстога, д-ра Макавецкага, каторы лячыў вялікага пісьменніка праз апошнія 6 гадоў і быў пры ім да смерці. Арышт Макавецкага мае супольнае са справай, за каторую арыштаваны сакратар Талстога Булгакаў.

«НН». №4. 1915.

Міжнародны скандал для ўнутранага карыстання. Справу аканома чэшскага пасольства ў Мінску Паўла Кржываглавага цяпер расследуе і чэшская паліцыя. Дыпламатычны работнік абвешчаны персонай нон грата за яго сэксуальныя схільнасці. Іронія сітуацыі ў тым, што пан Кржываглавы прыватна не раз захапляўся дэмакратыяй па-беларуску. Скандал з Кржываглавым прачытваецца як спосаб новага кіраўніка КДБ Сцяпана Сухарэнкі гучна заявіць пра «новую эфектыўнасць працы», якой ад спецслужбы запатрабаваў Лукашэнка.

«НН». №4. 2005.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0